Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.

<aside> 👌 Праграма дае магчымасць аплаціць транспарт, пражыванне, а таксама атрымаць сутачныя на час знаходжання удзельнікаў у Германіі.

</aside>

***Чакаем вашых заявак да 4 жніўня 2023 года.***

Чаго чакаць ад праграмы?

На працягу восені і зімы 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:

Падчас гэтых паездак мы будзем сустракацца і абменьвацца вопытам з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг, займаюцца маркетынгавым прасоўваннем медыяпрадуктаў, каардынуюць суполкі працаўнікоў медыя.

Акрамя гэтага, мы будзем працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.

Мы хочам, каб адабраныя кандыдаты пасля адукацыйнай праграмы засталіся часткай суполкі KRAINA Sandbox і займаліся яе развіццем, прымяняючы новыя веды не толькі на сваёй асноўнай працы, але і для развіцця суполкі.

Даведацца больш пра змест праграмы

Што такое KRAINA Sandbox?

KRAINA Sandbox — гэта суполка, якая аб’ядноўвае беларускіх медыйшчыкаў, даследчыкаў і ўсіх тых, хто займаецца стварэннем і прасоўваннем медыяпрадуктаў каб абменьвацца вопытам, ведамі, дапамагаць адзін аднаму і насычаць беларускую медыяпрастору новымі праектамі.

Мэта гэтых пректаў — распавядаць пра беларускую культуру*, вывучаць і папулярызаваць вопыт іншых краін, якія пабудавалі найлепшыя інстытуты (адукацыя, паліцыя, ворганы самакіравання, сістэма пакаранняў і г.д.) ці паспяхова прайшлі праз трансфармацыю і пабудавалі дэмакратычныя дзяржавы з моцнай эканомікай, пачынаць дыскуссіі аб будучыні ў грамадсстве.

*Тут і далей слова “культура” выкарыстоўваецца ў шырокім сэнсе і ўключае такія рэчы, як, напрыклад, мастацтва, гісторыю дызайна, культуру памяці, палітычную культуру, культуру ўзаемадзеяння асобы з дзяржаўнымі інстытутамі і інш.

Даведацца больш пра канцэпцыю KRAINA Sandbox

Для каго гэтая праграма?

Для смелых, творчых, прадпрымальных людзей, якія адчуваюць недахоп кантэнту пра беларускую культуру, кантэнту, які падымае даскуссіі аб шляхах развіцця Беларусі ў будучыні і вопыце іншых краін.

А менавіта: